Анатоль Сяргеевіч Цімафееў
Анатоль Цімафееў (нар. 19 красавіка 1992, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, брамнік клуба «Алімпія» з Савынцоў. Клубная кар’ераВыхаванец ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага. Дэбютаваў у моладзевым складзе «Дынама» ў сезоне 2009/10. Улетку 2013 года трэнер моладзевай каманды Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2», якая гуляла ў Першай лізе. З сабой ён узяў шэраг ігракоў, уключаючы Цімафеева. У прафесійных спаборніцтвах дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў хатнім матчы супраць «Александрыі». У ліпені 2016 года стаў іграком батумскага «Дынама»[2], дзе правёў 1,5 сезоны ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2018 года пакінуў грузінскі клуб[3]. У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[4]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак пасля паражэння 30 верасня ад мінскага «Тарпеда» (0:2) перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года пакінуў каманду[5]. У 2019 годзе гуляў ва Украіне на аматарскім узроўні. У лютым 2020 года далучыўся да «Чаркашчыны» ў Першай лізе, пакінуў клуб у верасні. З кастрычніка да канца 2020 года гуляў у Другой лізе за «Чарнігаў». Першую палову 2021 года правёў у «Палтаве» на аматарскім узроўні, а ў ліпені 2021 года стаў іграком жытомірскага «Палесся», дзе гуляў дла канца года. У ліпені 2023 года далучыўся да аматарскага клуба «Алімпія» з Савынцоў, Палтаўская вобласць. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia