Анатоль Фаміч Кузьма
Анатоль Фаміч Кузьма (нар. 3 лютага 1940) — беларускі палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання. БіяграфіяНарадзіўся 3 лютага 1940 года. У сакавіку 1960 года пасля сканчэння тэхнікума быў скіраваны на працу загадчыкам Нязбодзіцкага ветэрынарнага ўчастка. На гэтай пасадзе ён працаваў амаль шэсць гадоў. У 1962 годзе абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса імя Мічурына і дэлегатам на ХХІІ з’езд камсамола Беларусі. У снежні 1965 года прызначаны дырэктарам Свіслацкага адкормачнага пункта ў Рудаўцы. Пазней пяць гадоў працаваў у саўгасе «Вялікасельскі» Свіслацкага раёна, яшчэ тры гады — у племсаўгасе «50 гадоў Кастрычніка». З 1988 года — ізноў на працы ў Свіслацкім адкормачным пункце[2]. У 1990 годзе пасля двух тураў галасавання стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання. Балатаваўся па Свіслацкай выбарчай акрузе № 266. Спачатку быў членам КПСС, потым да 1992 года — у Дэмакратычным клубе. З 1996 года — старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. У 2001 годзе вярнуўся на пасаду дырэктара Свіслацкага адкормачнага пункта[2] (цяпер — камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Стракелі»). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia