Анатоль Фёдаравіч Кашкер
Анатоль Фёдаравіч Кашкер (15 снежня 1928, Прачыстае, Яраслаўская губерня, РСФСР — 20 сакавіка 1994) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1980). БіяграфіяНарадзіўся ў 1928 годзе ў с. Прачыстае Яраслаўскай губерні РСФСР. Бацька працаваў чыноўнікам на чыгунцы, меў грэцкія карані[1]. У 1942—1944 гадах працаваў токарам на Краснаглінскай чыгуначнай галіне ў Куйбышаве. У 1944—1947 гадах вучыўся ў сярэдняй школе № 64 г. Куйбышава. У 1947—1948 гадах — акцёр Тэатра юнага гледача (г. Куйбышаў). У 1948 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці «Артыст драмы»[2]. У 1950—1955 гадах і з 1957 года да апошніх дзён жыцця — акцёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 1955—1957 гадах працаваў акцёрам у Тэатры юнага гледача ў Мінску, дзе вялікім поспехам стала роля Сяргея Бружака ў спектаклі «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага. З 1971 года выкладаў тэхніку маўлення ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце[2]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года. Памёр у 1994 годзе. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках. ТворчасцьХарактарны акцёр, майстар эпізоду. Творчасць вызначалася лаканізмам, дакладнасцю ў адборы мастацкіх сродкаў. Сярод роляў: Важаватаў («Беспасажніца» А. Астроўскага), Адам («Маскарад» М. Лермантава), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Драбязгін, Башкін («Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага), Санька («Два капітаны» В. Каверына), Іван Іванавіч («Лазня» У. Маякоўскага), Солнышкін і Даніла («Далёкая дарога» і «Домік на ўскраіне» А. Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Фрэдзі («Пігмаліён» Б. Шоу), Хойтпляйн («Арно, прынц, фон Волькенштайн» Р. Штраля) і інш. Выбраная фільмаграфія
Сям’я
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia