Анварбек Закіравіч Латыпаў
Анварбек Закіравіч Латыпаў (28 жніўня 1927, Петрапаўлаўск, РСФСР - 19 лістапада 2010) — беларускі біёлаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1975), прафесар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расіі, член савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995). БіяграфіяСкончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951). З 1955 працуе ў БСГА (1955–2010, агранамічны факультэт, асістэнт, дацэнт кафедры селекцыі і насенняводства, прафесар кафедры генетыкі і насенняводства, у 1967–2000 – загадчык кафедры генетыкі, 1957–1961 – дэкан факультэта завочнага навучання, 1962–1967 – прарэктар па навуковай рабоце, 1977–1983 – прарэктар па вучэбнай рабоце). Аўтар звыш 160 навуковых прац па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш. Сям'яУнук Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў стаў ахвярай палітычнага пераследу ў 2020-х гг. Асноўныя публікацыі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia