Андрыс Вілкс
Андрыс Вілкс (латыш. Andris Vilks, нар. 15 чэрвеня 1963 года, Яунпіебалга) — латвійскі эканаміст і палітык, міністр фінансаў Латвійскай Рэспублікі (2010—2014). БіяграфіяСкончыў Латвійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «выкладчык геаграфіі». Пасля заканчэння ўніверсітэта ён некалькі гадоў працаваў у галіне геалогіі, сельскай гаспадаркі і картаграфіі на дзяржаўных прадпрыемствах. У 1991 годзе ён наведваў курсы менеджменту і маркетынгу ў Даніі горад Одэнсэ. З 1995 па 2005 год ён наведваў розныя курсы па банкаўскім бізнесе, інвестыцыях, фінансавым аналізе, менеджменце і маркетынгу. Эканаміст SEB банка і кіраўнік аддзела аналізу фондавага рынку і аналітыкі банка. Кіраўнік камітэтам асацыяцыі камерцыйных банкаў Латвіі па эканамічных і манетарных пытаннях. Сябра партыі «Адзінства». Узнагароджаны афіцэрскім крыжом ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (2001). |
Portal di Ensiklopedia Dunia