Андрычаў інстытут![]() Андрычаў інстытут (сербск.: Андрићев институт) — элітны інстытут грамадскіх навук, мастацтва і літаратуры, адкрыты ў горадзе Андрычград (Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна) 28 чэрвеня 2013 года[1]. Атрымаў імя ў гонар легендарнага югаслаўскага пісьменніка Іва Андрыча. Інстытут функцыянуе як бюджэтная ўстанова на сродкі Рэспублікі Сербскай і Сербіі. Дырэктарам інстытута з'яўляецца рэжысёр Эмір Кустурыца. У камітэт кіравання ўваходзяць Алег Айрапетаў, Святазар Раяк, Міраслаў Перышыч, Пяро Сіміч, Іван Абрадавіч[2]. У складзе інстытута ёсць ўласная бібліятэка. СтруктураІнстытут быў зарэгістраваны ва Усходнім Сараева акруговым судом 20 чэрвеня 2013 года[3]. У складзе інстытута дзейнічаюць:
З 1 снежня 2014 года дзейнічае Міжнародны навуковы камітэт Аддзялення гісторыі; спецыяльна была заснаваная праграма мерапрыемстваў інстытута, прысвечаных пачатку Першай сусветнай вайны. Навуковы камітэт вызначае тэмы і змест нумароў штомесячнага часопіса «Историјске свеске». Усе выпускі ў электроннай форме даступныя на сайце Андрычава інстытута[4]. Аддзяленнем сродкаў масавай інфармацыі выпускаецца часопіс «Іскра»[5]. УзнагародыІнстытут уручае з 2016 года прэмію імя Іва Андрыча за лепшы раман і сукупную літаратурную дзейнасць.
ГалерэяЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia