Андрэй Валянцінавіч Кузьмін

Андрэй Валянцінавіч Кузьмін
Дата нараджэння 1973
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык

Андрэй Валянцінавіч Кузьмін (руск.: Андрей Валентинович Кузьмин; нар. 1973) — расійскі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2013).

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. У 1999 годзе абараніў выпускную кваліфікацыйную працу на тэму «Генеалогія княжацкіх і баярскіх родаў Паўночна-Усходняй Русі ў XIII — пачатку XV ст.» (кафедра «Крыніцазнаўства і дапаможныя гістарычныя дысцыпліны» гісторыка-архіўнага інстытута РДГУ; навуковы кіраўнік — дацэнт, кандыдат гістарычных навук Ігар Мікалаевіч Данілеўскі). У 2002 годзе скончыў вочную аспірантуру Інстытута расійскай гісторыі Расійскай акадэміі навук.[1]

У кастрычніку 2002—2007 годзе — навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела рукапісаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. З чэрвеня 2007 — старшы, са снежня 2008 — вядучы навуковы супрацоўнік НДА кніг і чытання РДБ. Таксама, у 2003—2008 гадах — старшы навуковы рэдактар «Рускай рэдакцыі» царкоўна-навуковага цэнтра «Праваслаўная энцыклапедыя».[1] Аўтар многіх артыкулаў Праваслаўнай энцыклапедыі.

У 2013 годзе ў ІРГ РАН абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Тытулаваная і нетытулаваная знаць Паўночна-Усходняй Русі XIII — першай чвэрці XV ст.: (гісторыка-генеалагічнае даследаванне)» (навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук Надзея Аляксандраўна Собалева).[1]

Абшар навуковай дзейнасці — гісторыя, крыніцазнаўства, генеалогія і археалогія Расіі і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Спецыяліст па генеалогіі ваенна-служылай знаці Усходняй Еўропы і генеалогіі святых падзвіжнікаў XIII—XV стагоддзяў.[1]

Крыніцы

  1. а б в г Андрей Кузьмин — биография, книги, отзывы, цитаты. www.livelib.ru (арыгінальная спасылка на Музей Рублёва ўжо не працуе). Праверана 24 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya