Андрэй Станіслававіч Барбашынскі
Андрэй Станіслававіч Барбашынскі (нар. 4 мая 1970, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі гандбаліст, чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія). Заслужаны майстар спорту СССР. БіяграфіяПрацуе дырэктарам беларуска-нямецкага прадпрыемства «Гуд Найт» ООО («Good night»), г. Мінск. Рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» [1]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia