Андрэй Сямёнавіч Пешчанка
Андрэ́й Сямёнавіч Пе́шчанка (нар. 6 снежня 1921, г. Віцебск — 27 студзеня 2006, Мінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір звяна 451-га штурмавога авіяцыйнага палка 264-й штурмавой авіядывізіі (5-я паветраная армія). Герой Савецкага Саюза (1946). БіяграфіяДа вайны працаваў у майстэрнях Віцебскага палітэхнікума і на заводзе імя Кірава ў Віцебску. У 1941 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Чарнігаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1942). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 г. на 1-м і 2-м Украінскіх франтах, удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейтэнант А. С. Пешчанка зрабіў 150 баявых вылетаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.05.1946 г. (медаль № 9062). Пасля вайны да 1962 года А. С. Пешчанка служыў у Савецкай Арміі, у 1951 годзе скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення лётнага саставу. Звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Да 1991 г. на гаспадарчай рабоце (працаваў у Мінску на заводзе ЭВМ). Памёр 27 студзеня 2006 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Узнагароды
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1999 г. № 217 узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені[1]. Зноскі
Літаратура
СпасылкіАндрэй Сямёнавіч Пешчанка на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia