Андрэй Сяргеевіч Давідзян
Андрэ́й Сярге́евіч Давідзя́н (руск.: Андрей Сергеевич Давидян; 30 студзеня 1956, Масква — 13 лістапада 2016, Масква) — савецкі і расійскі музыкант, удзельнік шоу «Голас ».[1] БіяграфіяНарадзіўся 30 студзеня 1956 года ў Маскве ў музычнай сям’і. Маці — вядомая піяністка, бацька — тэнар Сяргей Давідзян. З трох гадоў захапіўся музыкай, у школе выконвае папулярныя замежныя хіты. У 1972 годзе становіцца салістам рок-гурта «Високосное лето », удзельнікамі якога з’яўляліся Крыс Кельмі , Аляксандр Сіткавецкі , Юрый Цітоў і Ігар Акуджава. Давідзян выконваў кавер-версіі песень «Led Zeppelin», «Deep Purple», «Grand Funk Railroad ». Адслужыўшы ў арміі, Андрэй Давідзян стварае гурт «Добровольное общество», працягваючы выконваць кавер-версіі хітоў класічнага року. З прыходам у гурт братоў-блізнят Паўла і Аляксандра Смяянаў у 1977 годзе, назва гурта змяняецца на «Виктория», а музычная стылістыка — на фанк. У 1979 годзе «Виктория» распадаецца, а Крыс Кельмі запрашае Давідзяна ў свой новы праект «Рок-Ателье ». Гурт супрацоўнічае з тэатрам Ленкам і з’яўляецца першым выканаўцам культавай рок-оперы «Юнона и Авось ». Давідзян з некалькімі музыкамі «Рок-Ателье» ненадоўга далучаецца да гурта «СВ », у канцы 1980-х далучаецца да маскоўскага рок-гурта «Альтер-Эго». У 1993 годзе Андрэй Давідзян стварае свой уласны праект «Sound Cake», выконваючы фанк, джаз-рок і соўл . Восенню 2013 года Андрэй Давідзян стаў адным з удзельнікаў другога сезона праекта «Голас» на Першым канале, дзе ён выступіў у рамках трэцяга праслухоўвання ўсляпую і выканаў кампазіцыю «Georgia on my mind». 13 лістапада 2016 года Андрэй Давідзян памёр ад інсульта ў адной з маскоўскіх бальніц. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia