Андрэй Трафімавіч Шакура
Андрэй Трафімавіч Шакура (27 верасня 1923, в. Міцькаўшчына, Мсціслаўскі павет — 6 красавіка 1996, г.Барысаў) — дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяНарадзіўся 27 верасня 1923 года ў в. Міцькаўшчына Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў школу, Мсціслаўскае педвучылішча. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскае пяхотнае вучылішча. У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім і 3-ім Беларускім франтах, камандзір узвода, роты. Пасля вайны вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў у фінансавых органах Мсціслаўскага раёна, працягваў вучыцца ў Бабруйскай абласной аднагадовай партыйнай школе. З 1953 года — старшыня калгаса «Чырвонаармеец», з 1959 года — старшыня калгаса «ХХІ з’езд КПСС». Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. УзнагародыЗа поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума Айчыннай вайны І ступені, двума Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia