Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч
Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч (нар. 12 студзеня 1965, в. Каўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2016), дацэнт. Старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі» БіяграфіяУ 1989 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторыя». У 1988—1999 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 2000—2001 гадах — у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, у 2001—2008 гадах — загадчык кафедры Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, з 2008 года — дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ, з красавіка 2014 года — загадчык кафедры дыплатамычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін. У снежні 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Беларуска-германскія адносіны ў 1990-х гг.» У 2016 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у гэтым жа годзе прысвоена ступень доктара навук. Прыймаў удзел у распрацоўцы і рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў у галіне вышэйшай адукацыі. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1]. Аўтар больш за 160 вучэбна-метадычных і навуковых прац[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia