Андрэй Уладзіміравіч Шульмін
Андрэй Уладзіміравіч Шульмін (нар. 11 верасня 1972, г. п. Вялікая Мурта, Вялікамурцінскі раён, Краснаярскі край) — урач, спецыяліст у галіне грамадскага здароўя і аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (2013, Расія; 2020, Беларусь), прафесар (2019). БіяграфіяСкончыў Краснаярскую дзяржаўную медыцынскую акадэмію (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1996). Месца працы, пасада: Краснаярскі краявы інфармацыйна-аналітычны цэнтр (2000—2006, начальнік аддзела аналізу і прагназавання); Краснаярскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя В. Ф. Войны-Ясянецкага (2006—2019, загадчык кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2019, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя з курсам ФПК і ПК, старшы выкладчык, з 2020 — загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу фармацыі). Навуковыя інтарэсы: грамадскае здароўе і ахова здароўя; медыцынская статыстыка; доказная медыцына; сацыялогія. Пазапрафесійная дзейнасць: усходнія адзінаборствы (першы дан (чорны пояс) па каратэ Фудакан). УзнагародыНагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі «Отличник здравоохранения» (2017). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia