Андрэй Юр’евіч Юніцын

Андрэй Юр’евіч Юніцын
Нараджэнне 21 мая 1972(1972-05-21) (52 гады)
Адукацыя
Месца працы

Андрэй Юр’евіч Юніцын (нар. 21 мая 1972, Полацк Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў электрамеханікам электрасувязі, інжынерам электрасувязі, начальнікам аб’яднанага цэха электрасувязі, начальнікам лінейна-тэхнічнага ўчастка гарадской тэлефоннай сеткі Полацкага раённага вузла электрасувязі, начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Полацкага гарвыканкама, начальнікам Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya