Андрэй Якаўлевіч Малышаў
Андрэй Якаўлевіч Ма́лышаў[3] (30 лістапада 1913, Мінск — 21 студзеня 1984) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, кандыдат геаграфічных навук (1952), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[4] (1971). БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу, працаваў качагарам на паравозе[5]. У 1939 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут і паступіў у завочную аспірантуру. У тым жа 1939 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка і намесніка дэкана[5]. У 1941—1949 гг. ўзначальваў геолагаразведачную экспедыцыю па пошуку радовішчаў золата ў раёне горада Міяс на Урале і інш. У 1949—1979 гг. А. Я. Малышаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1954 года на пасадзе прарэктара па навучальнай рабоце, а ў 1965—1966 гг. узначальваў кафедру эканамічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта. У 1952 годзе ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Полесская область: экономико-географическая характеристика»[5]. Навуковая дзейнасцьА. Я. Малышаву належаць працы па эканамічнай геаграфіі Беларускай ССР, праблемам транспарту і асушэння Палесся. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia