Анеўплаідыя
Анеўплаіды́я (ад стар.-грэч.: ἀν- + εὖ — добра, цалкам + πλόος — кратны + εἶδος — від) — гетэраплаідыя, спадчынная змена, пры якой клеткі арганізма маюць колькасць храмасом, не кратную адзінарнаму (гаплоіднаму) набору. Адсутнасць у храмасомным наборы дыплоіда адной храмасомы называецца манасоміяй, дзвюх гамалагічных храмасом — нулісоміяй; наяўнасць дадатковай гамалагічнай храмасомы — трысоміяй. Арганізмы з анамальнай колькасцю храмасом называюцца адпаведна манасомікамі, нулісомікамі, трысомікамі. Асноўны механізм узнікнення анеўплаідыі — неразыходжанне і страта асобных храмасом у мітозе і меёзе. Анеўплаідыя звычайна прыводзіць да паніжэння жыццяздольнасці і нярэдка да гібелі анеўплоідаў, асабліва ў жывёл. Прыкладам анеўплаідыі ў чалавека з’яўляецца хвароба Даўна, якая выклікаецца трысаміяй па 21-й храмасоме. З дапамогай анеўплаідыі пры генетычным аналізе вызначаюць лакалізацыю генаў у храмасомах[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia