Антанела Пальмізана
Антанела Пальмізана (іт. Antonella Palmisano; нар. 6 жніўня 1991 г., Матола, Апулія) − італьянская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў спартыўнай хадзьбе на 20 км, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Спартыўная кар’ераПершы поспех ёй прыйшоў у 2009 годзе на чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў (10 км), дзе яна заваявала срэбра. У тым жа годзе атрымала бронзу на Кубку Еўропы па спартыўнай хадзьбе (10 км). На Кубку свету па спартыўнай хадзьбе ў 2010 годзе стала першай. Усе гэтыя спаборніцтвы былі юніёрскімі. На чэмпіянаце свету 2013 года ў Маскве была 13-й. Праз два гады ў Пекіне на сусветным першынстве — 5 месца. На чэмпіянаце свету 2017 года заваявала бронзавы медаль. На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2021 года па спартыўнай хадзьбе стала пераможцай на дыстанцыі 20 км. Таксама яна атрымала бронзу ў камандных спаборніцтвах. На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа стала алімпійскай чэмпіёнкай на дыстанцыі 20 км, з часам 1:29:12. У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, італьянская спартсменка, у спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:27:26 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia