Антаніна Аляксееўна Бялова

Антаніна Аляксееўна Бялова
Дата нараджэння 24 снежня 1924(1924-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1993(1993-07-30) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак кіно, мастачка, мастак-пастаноўшчык, дызайнер касцюмаў
Вучоба
Уплыў Фёдар Сямёнавіч Багародскі[d] і Пётр Котаў[d]
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Антаніна Аляксееўна Бялова (24 снежня 1924, г. Талдам, Маскоўская вобласць, РСФСР30 ліпеня 1993) — беларуская мастачка, мастачка-пастаноўшчыца, жывапісец, мастачка па касцюмах.

Біяграфія

Нарадзілася 24 снежня 1924 года ў горадзе Талдам Маскоўскай вобласці. У 1939–1941 гадах навучалася ў Арлоўскім мастацкім вучылішчы. У 1951 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве, дзе яе выкладчыкамі былі Ф. Багародскі, П. Котаў і К. Марозаў[1].

З 1959 года ўдзельнічала ў мастацкіх выставах. З 1963 года працавала над сцэнічнымі касцюмамі[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Памерла 30 ліпеня 1993 года[1].

Творчасць

Працавала як мастак кіно і жывапісец. Працавала над сцэнічнымі касцюмамі, брала ўдзел у афармленні фільмаў «Чэмпіён свету» (кінастудыя імя М. Горкага), «Палеская легенда» і «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў, Беларусьфільм)[1].

Сярод жывапісных твораў — «Птушніца», «Сябры», «На рэпетыцыі», «Музыка», «Пачатак вясны», «Флёксы». Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

Узнагароды

У 1977 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанай работніцы культуры Беларусі[1].

Крыніцы

  1. а б в г д е Бялова Антаніна Аляксееўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya