Антверпенская марка![]() Антверпенская марка — феадальнае ўладанне на часткі тэрыторыі былой Таксандрыі, якое размяшчалася на поўдзень ад рэкі Мааса і на ўсход ад ракі Шэльда, каля гарадоў Антверпен і Брэда. ПерадгісторыяУ выніку Мерсенскага падзелу каралеўства Латарынгія ў 870 годзе, Таксандрыя перайшла да Карла II. З IX стагоддзя Таксандрыя мела ўласнага графа, які (з пункту гледжання некаторых даследчыкаў) кіраваў і наваколлямі Антверпена. У 995 годзе графам Таксандрыі стаў біскуп Утрэхта. ГісторыяЧастка аўтараў лічыць, што марка першапачаткова служыла буферам для Свяшчэннай Рымскай імперыі ад Францыі і ад нападаў нарманаў. Першае згадванне пра Антверпен як графства — статут імператара Генрыха II, датаваны 1008 годам, які заве Газела I (з роду вердэнскіх графаў) маркграфам Антверпена. Пасля таго як ён стаў герцагам Латарынгіі, маркграфства аж да 1076 года належала гэтай сям'і (за выключэннем перыяду ў 1045—1050). У 1076 годзе маркграфства перайшло па спадчыне да Готфрыда Бульёнскага, які стаў герцагам Латарынгіі толькі ў 1087 годзе. Пасля гэтага яно першапачаткова перайшло да Генрыха Лімбургскага, а потым да Брабанта. У Новы часУ 1549 годзе імператар Карла V вылучыў Антверпенскае маркграфства як адну з Сямнаццаці правінцый, але пазней Антверпен ізноў стаў часткай герцагства Брабант. Пасля Васьмідзесяцігадовай вайны Брэда стала часткай Рэспублікі Злучаных правінцый, а Антверпен застаўся ў складзе Іспанскіх Нідэрландаў. Спіс кіраўнікоўГрафы Таксандрыі
Маркграфы Антверпена
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia