Антон Антонавіч Згіроўскі

Антон Антонавіч Згіроўскі
Дата нараджэння 6 лютага 1906(1906-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Антон Антонавіч Згіро́ўскі[1] (6 лютага 1906, Мінск — 1937) — беларускі савецкі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1935).

Біяграфія

У 1921 годзе паступіў у Трупу У. Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнічаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 года акцёр.

Арыштаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творчасць

Найбольш значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У. Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л. Левіна), Лундышаў «Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э. Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А. Астроўскага).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya