АнтыматэрыяАнтыматэрыя — форма матэрыі, у якой большасць атрыбутаў (электрычныя зарады, магнітны момант элементарных часціц) маюць адваротныя знакі. Амаль усе элементарныя часціцы маюць антычасціцы. Выключэнне складаюць сапраўды нейтральныя часціцы, такія як кванты электрамагнітнага поля — фатоны. Па сваіх уласцівасцях антычасціцы не адрозніваюцца ад часціц. З іх можна стварыць атамы і малекулы. Аднак, Сусвет, у якім мы жывём, утрымлівае значна больш часціц, чым антычасціц. Адказ на пытанне, чаму так адбылося, яшчэ не знойдзены. Па тэорыі Вялікага Выбуху працэс барыягенезісу — утварэння барыёнаў — падчас якога павінна было адбыцца парушэнне закона захавання барыённага зарада, адбыўся за час, роўны 10−31 с. Атрыманне антыматэрыі ў зямных умовахАнтычасціцы могуць быць створаны ў паскаральніках, напрыклад у CERN і (Жэнева, Швейцарыя), лабараторыі Фермі (ЗША), у цэнтры ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія). Утварэнне антычасціц адбываецца звычайна дзякуючы працэсу, адваротнай анігіляцыі — працэсу нараджэнне пар. Для гэтага неабходна энергія, большая за сумарную масу часціцы і антычасціцы. Найпрасцейшыя з антычасціц — антычасціцы электронаў — пазітроны, узнікаюць параўнальна часта з прычыны розных ядзерных рэакцый. Неабходная для гэтага энергія параўнальна невялікая ўлічваючы лёгкасць лептонаў — трохі большая 1 МэВ. Антычасціцы барыёнаў патрабуюць для ўтварэння энергію большую за 1 ГэВ. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia