Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Appalachian State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бун у штаце Паўночная Караліна. Агульная характарыстыкаЗаснаваны як педагагічны каледж у 1899 годзе, універсітэце сёння прапануе больш за 150 праграм на атрыманне ступені бакалаўра і 70 праграм паслядыпломнай адукацыі, у тым ліку дзве праграмы аспірантуры. Назва вучэльні паходзіць ад Апалацкіх гор. Размешчаны на хрыбце Блу-Рыдж на паўночным захадзе штата, Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высакагорных сярод усіх універсітэтаў ЗША на ўсход ад ракі Місісіпі з вышынёю ў 1016 метраў. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў цэнтры горада Бун, насельніцтва якога амаль такое ж, як і колькасць студэнтаў ва ўніверсітэце — каля 20 тыс. Кампус ахоплівае 5,3 км2, у тым ліку галоўны кампус плошчай 1,7 км2 з 20 інтэрнатамі, 3 сталовымі, 30 навучальнымі будынкамі і 11 рэкрэацыйнымі і спартыўнымі аб'ектамі. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia