Аперацыя «Апалёны меч»Аперацыя «Апалёны меч» (перс. عَمَلیاتِ شمشیرِ سوزان) — ваенная аперацыя, праведзеная Ваенна-паветранымі сіламі Ірана з мэтай знішчэння іракскага ядзернага рэактара «Асірак» у верасні 1980 года[1]. Гэтая атака стала першым у гісторыі выпадкам нанясення авіяўдару па ядзерным рэактары і мела значныя наступствы для развіцця ядзерных праграм у рэгіёне Гістарычны кантэкстПачатак 1980-х гадоў адзначыўся абвастрэннем ірана-іракскіх адносін і пачаткам Ірана-іракскай вайны. Іранскія ўлады асцерагаліся, што Ірак можа выкарыстаць магчымыя дасягненні ў ядзерных даследаваннях для стварэння зброі масавага паражэння і пагрозы іранскай тэрыторыі. У сувязі з гэтым кіраўніцтва Ірана прыняло рашэнне нанесці прэвентыўны ўдар па іракскім ядзерным аб’екце Падрыхтоўка і ход аперацыіНа світанку 30 верасня 1980 года чатыры знішчальнікі F-4 «Фантом» з 33-й тактычнай эскадрыллі ВПС Ірана ўзляцелі з авіябазы ў Хамадане. Кожны самалёт быў узброены шасцю бомбамі Mark 82, двума ракетамі класа «паветра-паветра» AIM-7 Sparrow і поўным боезапасам 20-мм снарадаў для гарматы M-61. Першапачатковая частка маршруту праходзіла на вельмі малой вышыні, каб пазбегнуць выяўлення іракскімі радарамі. На мяжы з Іракам група сустрэлася з танкерам B-707, які суправаджвала пара F-14, для дазапраўкі ў паветры Пасля перасячэння мяжы самалёты падняліся на большую вышыню, каб стварыць у іракскіх вайскоўцаў уражанне, што яны курсуюць да электрастанцыі на поўдзень ад Багдада. Затым група зноў апусцілася на вельмі малую вышыню і падзялілася: вядучая пара працягнула палёт у тым жа кірунку, а астатнія два «Фантомы» скіраваліся да будаўнічай пляцоўкі Таммуз (рэактар «Асірак») Калі самалёты наблізіліся да мэты на адлегласці 4 км, яны рэзка падняліся і скінулі 12 бомбаў Mk.82. Сістэмы супрацьпаветранай абароны не паспелі адкрыць агонь. Паводле сведчанняў, як мінімум дзве бомбы трапілі непасрэдна ў рэактар, а астатнія выклікалі пажар і пашкодзілі іншае абсталяванне комплексу Вынікі і наступствыУдар нанёс сур’ёзную шкоду будаўніцтву рэактара і прыпыніў іракскую ядзерную праграму на некалькі месяцаў. Гэты прэцэдэнт стаў першым у свеце прыкладам ужывання ваеннай сілы супраць ядзерных аб’ектаў з мэтай не дапусціць распаўсюджвання ядзернай зброі. Цікавым фактам можа быць тое, што 2 снежня 1980 г. іранскі самалет-разведчык RF-4E правёў фотаздымку адноўленага аб'екта і здымкі былі таемна перададзены Ізраілю праз дыпламатычны рэйс. Дзякуючы гэтай інфармацыі, менш чым праз год, у чэрвені 1981 года, ізраільскія ВПС правялі аперацыю «Опера», у выніку якой рэактар «Асірак» быў канчаткова знішчаны[2]. Фактычна Іран (пасля ісламскай рэвалюцыі) і Ізраіль выступалі сітуатыўнымі саюзнікамі ў справе знішчэння іракскага рэактара[1][3][4]. Значэнне аперацыіАперацыя «Апалёны меч» стала важлівай кропкай у гісторыі міжнародных адносін і бяспекі. Яна прадэманстравала магчымасць прэвентыўных удараў па ядзерных аб’ектах у кантэксце рэгіянальных канфліктаў і ўзняла пытанні легітымнасці такіх дзеянняў і іх наступстваў для глабальнай бяспекі і нераспаўсюджвання ядзернай зброі[5] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia