Аперацыя Лотас
Аперацыя Лотас (індан.: Operasi Seroja) па захопе Усходняга Тымора была праведзена Інданезіяй у 1975 годзе. ПерадгісторыяВостраў Тымор быў падзелены на ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходні Тымор быў калоніяй Партугаліяй, тады як Заходні Тымор (былая калонія Нідэрландаў) уваходзіў у склад Індоаезіі. Дагавор аб падзеле быў падпісаны ў 1915 годзе. Пасля партугальскай рэвалюцыі гваздзікоў 1975 года ва Усходнім Тыморы пасіліўся сепаратысцкі рух Рэвалюцыйнага фронта за незалежнасць Усходняга Тымора — ФРЭТЫЛІН, які выступаў за неадкладную незалежнасць. УварваннеУ Інданезіі ўзялі верх нацыяналістычныя настроі, падмацаваныя агрэсіўнасцю ваенных колаў, у тым ліку разведкі Капкамтыб і спецназа Опсус, у выніку якіх кіраўніцтва Інданезіі ўзяло курс на анексію Усходняга Тымора[1]. ![]() 7 снежня 1975 года армія Інданезіі пачала ўварванне. Пасля марской бамбардзіроўкі Дылі быў высаджаны дэсант з 641 марскога пехацінца, якія выбілі з горада праціўнікаў акупацыі. Страты склалі 35 салдат з боку Інданезіі і 122 абаронцы незалежнасці Усходняга Тымора [2]. 10 снежня быў узяты другі буйны горад Баўкау, 25 снежня — Ліквіса і Маубара. Да красавіка 1976 года ў Усходнім Тыморы размяшчаўся акупацыйны корпус колькасцю ў 35000 салдат, і яшчэ 10000 ў Заходнім Тыморы. АнексіяІнданезійскі ўрад абвясціў анексію Усходняга Тымора як акт дэкаланізацыі[3] 22 снежня 1975 года Савет Бяспекі ААН ў рэзалюцыі 384 прызнаў права грамадзян Усходняга Тымора на самавызначэнне. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia