Апошняе кітайскае папярэджаннеАпошняе кітайскае папярэджанне (руск.: Последнее китайское предупреждение) — іншасказальная ідыёма, якая ўтварылася за часамі СССР у рускай мове, і мае значэнне пагроз пра якія загадзя вядома, што ніякіх дзеянняў у найбліжэйшы час не будзе[1]. Як калька з рускай таксама ўжываецца ў мовах народаў постсавецкай прасторы[2][3][4][5][6]. Гісторыя паходжанняВыраз узнік пры абвастрэнні адносін паміж ЗША і камуністычным Кітаем у 1950—1960-я гады ў сувязі з гэтак званым тайванскім пытаннем. Першае папярэджанне зроблена Кітаем 7 верасня 1958 года[1], калі адбываўся другі тайванскі крызіс. ЗША не прызнавалі камуністычны рэжым у Кітаі, а прызнавалі кітайскай уладай рэжым Чан Кайшы, здзяйснялі разведвальныя палёты над тэрытарыяльнымі водамі Кітая. Кітайская Народная Рэспубліка фіксавала парушэнні сваёй паветранай і воднай прасторы з боку ЗША. На кожнае такое парушэнне ўрад КНР па дыпламатычных каналах пасылаў «папярэджанне» амерыканскаму боку, аднак ніяк не дзейнічаў. Напрыклад, у красавіку 1962 года амерыканскі карабель на працягу тыдня патруляваў у Жоўтым моры, за гэты час камуністычны Кітай зрабіў тры папярэджанні наконт уварвання ў яго тэрытарыяльныя воды[7]. Усе папярэджанні нумараваліся. Парушэнні з боку ЗША кітайскай воднай і паветранай прасторы, асабліва ў зоне Тайванскага праліва, былі частымі, таму нумарацыя папярэджанняў перавышала некалькі соцень. Дакладная колькасць зробленых Кітаем папярэджанняў не падлічана. Вядома, што на канец 1964 года іх было больш за 900[8]. «Апошнія кітайскія папярэджанні» камуністычнага кітайскага ўрада рэгулярна трансліраваліся інфармацыйнымі агенцтвамі і сталі ўстойлівым выразам. З гэтых часоў выказванне «(апошняе) кітайскае папярэджанне» стала назоўным, ужываюць таксама розныя варыянты фразы, узору «647-е кітайскае папярэджанне», «723-е, апошняе, кітайскае папярэджанне» і падобныя. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia