Апошні маскаль
«Апо́шні маска́ль» (укр.: Останній москаль) — украінскі камедыйны тэлесерыял, створаны Міколай Куцыкам і Аленай Васільевай. Прэм’ера адбылася на тэлеканале «1+1» 14 красавіка 2015 года; прэм’ера другога сезона «Апошні маскаль. Судны дзень» адбылася 18 красавіка 2016 года. Рэжысёр — Сямён Гораў, у галоўных ролях здымаліся Ігар Скрыпко, Юрый Гарбуноў, Уладзімір Гаранскі, Назар Задняпроўскі і Галіна Безрук. Паводле сюжэту маскоўскі юнак Валера, бацька якога хаваецца ад расійскага следства і мафіі, шукае прытулку ў свайго дзядзькі, які жыве ў глухой гуцульскай вёсцы Вялікія Вуйкі ва Украіне. СюжэтРасійскі мільянер Дзмітрый Пятрук вымушаны ўцякаць з Масквы, бо яго пераследуе мафія і ФСБ. З меркаванняў бяспекі ён адпраўляе сына ў глухую ўкраінскую вёску Вялікія Вуйкі да ягонага стрыя Івана Петрука. З даўніх часоў Іван канфліктуе з братам і зусім не рады прыезду пляменніка, але пад ціскам аднавяскоўцаў вымушаны дазволіць яму застацца. На бяду ўсіх аднавяскоўцаў, маскоўскі мажор Валера закахаўся ў мясцовую красуню Ксенію і нечакана трапляе ў розныя перыпетыі… У другім сезоне — «Судны дзень» — з’яўляецца новы вобраз, бацька Валеры Дзмітрый Пятрук. Ён вяртаецца ў родныя Вялікія Вуйкі, каб збудаваць тут курорт «Вукавель»… 24 снежня 2018 года тэлеканал «1+1» паведаміў пра пачатак здымак трэцяга сезона серыяла «Апошні маскаль. Вялікія Вуйкі». У ролях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia