Арарацкая раўніна
Арарацкая даліна (арм. Արարատյան դաշտ) — раўніна на тэрыторыі Армянскага нагор’я, размешчаная ў каўказскім рэгіёне на захад ад возера Севан, у перадгор’ях гары Гегам. На поўначы раўніны мяжа гары Арагац, на поўдні — гара Арарат. Рака Аракс дзеліць раўніну на дзве часткі: паўночная (вялікая), якая належыць Арменіі і паўднёвая (меншая) — Турцыі. Вышыня над узроўнем мора — 850—1000 метраў. Даўжыня 90 км. Клімат кантынентальны і паўзасушлівы з умерана гарачым летам і халоднай зімой. Гадавая колькасць ападкаў каля 200-300 мм. Улетку дажджы рэдкія. Узімку ападкі частыя, звычайна снегам. На раўніне развіта паліўнае земляробства. Палі арашаюцца водамі ракі Аракс і яго левымі прытокамі — Сеўджурам, Касахам, Разданам і інш. Колькасць прасвідраваных глыбінных свідравін (да 200—250 м) на Арарацкай раўніне ў 1980-я гады, па прыблізных адзнаках, дасягнула 3000. Арарацкая раўніна па працягласці сапраўднага сонечнага ззяння можа быць параўнана з субтрапічнымі зонамі Сярэдняй Азіі. У цёплы перыяд працягласць сапраўднага сонечнага ззяння ў рэспубліцы складае 82-87 % ад гадавой.[2]
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia