Арацыа Джэнтылескі
![]() Арацыа Джэнтылескі[5] (італ.: Orazio Gentileschi Lomi; 9 ліпеня 1563, Піза — 7 лютага 1639, Лондан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі. Жыццё і творчасцьАрацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнційскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з'язджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы. Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйныя працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіраваў некаторыя свае папярэднія працы. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia