Аркадзь Анатолевіч Малчанаў
Аркадзь Анатолевіч Малчанаў (27 лютага 1947 — 18 ліпеня 2010) — расійскі гісторык, археолаг і нумізмат. Большая частка прац Малчанава прысвечана гісторыі, археалогіі і нумізматыцы Старажытнай Русі, але вядомы ён болей як даследчык крыцкага пісьма. Прааналізаваў лагічныя блокі, з якіх складзены надпісы крыцкімі іерогліфамі, і выявіў словы, якія значаць «цар» і «сын», а таксама прачытаў шэраг імён. Таксама прапанаваў дэшыфроўку фесцкага дыска, аднак большасць даследчыкаў лічыць яе спрэчнай. ПамяцьУ 2011 годзе ў памяць А. А. Малчанава выйшаў «Альманах антычнай нумізматыкі № 4», навуковым рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці. У 2014 годзе выйшаў зборнік «ΠΟΛΥΤΡΟΠΟΣ. Зборнік навуковых артыкулаў памяці Аркадзя Анатолевіча Малчанава (1947—2010)»[2] (пад рэдакцыяй Т. Джаксан і А. Акапяна), які ўключае артыкулы па антычнай гісторыі, генеалогіі і геаграфіі, па гісторыі, генеалогіі і геаграфіі Закаўказзя, па гісторыі Візантыі, Старажытнай Русі і Скандынавіі, па антычнай, закаўказскай і ўсходняй нумізматыцы і эпіграфіцы, а таксама публікацыі архіўных матэрыялаў. Працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia