Аркадзь Пятровіч Іваноў
Аркадзь Пятровіч Іваноў (нар. 29 снежня 1929, г. Самара, Расія — 8 верасня 2024) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі (1953). У 1953—1959 гадах навуковы супрацоўнік у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград). З 1959 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 года загадчык лабараторыі, з 2004 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы па вывучэнні пераносу радыяцыі ў рассейвальных аб’ектах. Ужыў метады мадэлявання і падабенства ў лабараторных умовах для апісання працэсаў распаўсюджвання святла ў акіяне, забруджанай атмасферы, фатаграфічных матэрыялах, што дазволіла ў некалькі разоў скараціць экспедыцыйныя расходы і павысіць дакладнасць атрымліваемых вынікаў. Удзельнічаў у распрацоўцы інжынерных метадаў тэорыі пераносу выпраменьвання. Вывучыў асаблівасці распаўсюджвання лазернага выпраменьвання ў прыродных асяроддзях і на гэтай аснове прапанаваў аптымальныя параметры сучасных сістэм сувязі, лакацыі, бачання ў атмасферы і акіяне. З сучасных аптычных уяўленняў апісаў заканамернасці распаўсюджвання святла ў фотаматэрыялах і прапанаваў спосабы паляпшэння іх якасці. Тэарэтычна і эксперыментальна вывучыў асаблівасці рассейвання святла ў шчыльназапакаваных дысперсных аб’ектах (біяаб’екты, глеба, снег, папера і г.д.), дзе класічная тэорыя пераносу непрымяняльная. Ажыццявіў лазернае зандзіраванне атмасферы і вады. У рамках Еўрапейскай лідарнай сеткі ўдзельнічае ў маніторынгу стану забруджвання Беларусі. Прымаў удзел (2005—2007) у арганізацыі аналагічнай лідарнай сеткі ў краінах СНД. Даследаваў уздзеянне нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання на тканкі чалавека. Прапанаваў спектраметрычныя методыкі вызначэння структуры і складу скурнага покрыва. Аўтар каля 600 навуковых работ, в т.л. 8 манаграфій, 18 вынаходстваў. Бібліяграфія
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia