Аркадзь Трафімавіч Кобля

Аркадзь Трафімавіч Кобля
Род дзейнасці будаўнік, кіраўнік
Дата нараджэння 1930
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
прэмія Савета Міністраў СССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Аркадзь Трафімавіч Кобля (1930 —) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980)[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт у 1961 г., будаўнічы факультэт у 1973 г.)[1].

Працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі Мінскага домабудаўнічага камбіната нумар 1, дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання нумар 1, намеснікам генеральнага дырэктара Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання[1].

З 1986 па 1989 год кіраўнік групы савецкіх спецыялістаў домабудаўнічага камбіната г. Дархана (Манголія)[1].

Бібліяграфія

  • О работе партийного комитета ДСК-1 по ускорению технического прогресса в крупнопанельном домостроении / А. Т. Кобля ; Минский домостроительный комбинат N 1. — Минск, 1970.

Узнагароды

Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1978)[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya