Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт

Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт
англ.: University of Arkansas for Medical Sciences
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Arkansas for Medical Sciences
Заснаваны 1879
Студэнты 2 907[1]
Краіна
Размяшчэнне Літл-Рок, Арканзас, ЗША
Сайт uams.edu

Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт (англ.: University of Arkansas for Medical Sciences) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Літл-Рок у штаце Арканзас.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была заснавана ў 1879 годзе як медыцынская школа. У 1950-х гадах яна была перайменавана ў Медыцынскі цэнтр Арканзаскага ўніверсітэта. Сучасную назву вучэльня атрымала ў 1980 годзе. Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт сёння з'яўляецца часткай сістэмы Арканзаскага ўніверсітэта і складаецца з шасці каледжаў, сямі інстытутаў, некалькіх даследчых цэнтраў, агульнадзяржаўнай сеткі грамадскіх адукацыйных цэнтраў і медыцынскага цэнтра.

Структура

  • Каледж медыцыны
  • Каледж фармацыі
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж медыцынскіх прафесій
  • Каледж грамадскага здароўя
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya