Ароннікавыя
Ароннікавыя, Ароідныя[1] (Araceae) — буйное сямейства аднадольных раслін, якое ўключае больш за 3000 відаў у 117[2] родах. У сістэме класіфікацыі APG II сямейства адносіцца да парадку Шальнікакветныя (Alismatales), які ўваходзіць у клас аднадольных. АпісаннеТравы, ліяны, эпіфіты, іншы раз дрэвападобныя расліны, звычайна наземныя, радзей водныя. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, у катахах, прыкрытыя лістом — покрывам, зрэдку афарбаваным, з калякветнікам або без яго, іншы раз кветкі рэдукаваны да адной тычынкі і пладалісціка; трапляюцца кветкі, паглыбленыя ў вось катаха. Гінецэй са зрослых пладалісцікаў (цэнакарпны). Завязь пераважна верхняя 1—3-гнездавая, з адным або некалькімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — ягада. Насенне з багатым эндаспермам. ПашырэннеПашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі сустракаюцца капытнік, многакарэннік, раска і інш. Асаблівасці біялогііАпыленне пераважна энтамафільнае. КласіфікацыяПадсямействаУ цяперашні час, у межах ароідных вылучаюць 8 падсямействаў[3]:
У параўнанні з больш раннімі сістэмамі ў таксанаміі сямейства адбыліся наступныя змены: падсямейства Acoroideae было вылучана ў асобнае сямейства Acoraceae; раней самастойнае сямейства Раскавыя (Lemnaceae) было ўключана ў сямейства Ароннікавыя ў рангу подсемейства. РодыАгульны лік родаў у сямействе — больш ста. Вельмі вялікі ўклад у вывучэнне раслін сямейства Ароннікавыя зроблены аўстрыйскім батанікам Генрыхам Вільгельмам Шотам. Апісаныя ім роды дапоўнены скарачэннем «Schott». Магчымая прамое і зваротнае сартаванне па ўсіх слупках Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia