Архангельская царква (Рогаз)
Царква архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла ў Рогазе (рум.: Biserica „Sfinții Arhangheli Mihail și Gavril” din Rogoz) — драўляная царква ў сяле Рогаз жудзеца Марамурэш у Румыніі. Уключана ЮНЕСКА ў склад культурнага аб'екта Сусветнай спадчыны Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш. У 2004 годзе ўключана ў рэестр гістарычных помнікаў (код MM-II code-04 618 mA). Знаходзіцца ў даліне ракі Лапуш. Царква пабудавана ў 1663 годзе, што ўскосна пацверджана надпісам на ўваходзе, што паведамляе пра татарскі набег 1661 года. Апроч таго, будынак царквы характэрны для гэтага перыяду. У чэрвені 1785 года царква была распісана мастакамі Раду Мунцяну і Мікалае Манам. У 1834 годзе да заходняга нэфа была прыроблена галерэя, распісаная ў той жа год. Царква незвычайная ў плане: шматкутная, з прамавугольным нефам і сямівугольнай алтарнай часткай. Усе сцены ўсярэдзіне распісаны, роспіс характэрны яркімі фарбамі. Дах асіметрычны, адзін схіл даўжэй іншага. Званіца, як і ва ўсіх драўляных цэрквах Марамурэша, размешчана з заходняга боку царквы, у плане квадратная. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia