Архідыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Беластоку
Архідыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Беластоку (польск.: Archidiecezjalne Wyższe Seminarium Duchowne w Białymstoku) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова Рымска-каталіцкага касцёла, якая знаходзіцца ў Беластоку. ГісторыяСемінарыя была заснавана 11 студзеня 1582 года ў Вільні арцыбіскупам Юрыем Радзівілам. На працягу наступных двух стагоддзяў семінарыя размяшчалася ў біскупскім палацы. Далейшае развіццё семінарыі адбылося, калі яна была перададзена ў апеку манахам з Кангрэгацыі Святога Вінцэнта дэ Поля. У 1774 годзе пры арцыбіскупе Ігнаце Якубе Масальскім семінарыя пераехала ва ўласнае памяшканне ў былым будынку езуіцкага навіцыята пры царкве святога Ігнація Лаёлы. Падчас праўлення арцыбіскупа Непамуцэна Касакоўскага семінарыя перамясцілася ў былы кармеліцкі манастыр пры царкве Святога Юрыя. У гэтым месцы семінарыя праіснавала да 1945 года. З 1925 года семінарыя была філіялам тэалагічнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя. Пасля таго, як савецкім кіраўніцтвам Вільня была перададзена Літве, 20 лютага 1945 года арцыбіскуп Рамуальд Ялблжыкоўскі прыняў рашэнне перамясціць семінарыю ў Беласток. Пасля пераводу семінарыі ў Польшчу вучэбная частка семінарыі да 1981 года размяшчалася ў розных будынках. У 1981 годзе быў пабудаваны новы будынак для семінарыі. У 1991 годзе Ватыкан заснаваў Беластоцкую дыяцэзію, і семінарыя набыла дыяцэзіяльны статус. Беластоцкая семінарыя характарызуецца місіянерскай скіраванасцю. У канцы XX стагоддзя ў Беластоцкую семінарыю накіроўваліся на навучанне студэнты з Беларусі, дзе ў той час не існавала ўласнай каталіцкай семінарыі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia