Архітэктурная біёніка

Лонданскі "Агурок" (арх. Норман Фостэр) называюць[хто?] маніфестам бія-тэка

Архітэктурная біёніка[1][2], таксама бія-тэк, — архітэктурны стыль, заснаваны на выкарыстанні ў архітэктуры прынцыпаў біёнікі — прыкладной навукі аб прымяненні ў тэхнічных прыладах і сістэмах прынцыпаў арганізацыі, уласцівасцяў, функцый і структур жывой прыроды.

Бія-тэк выкарыстоўваўся ў савецкай архітэктуры (як адзін з кірункаў cавецкага архітэктурнага мадэрнізму), яго асноўныя палажэнні, метады і задачы былі сфармуляваны архітэктарам Ю. С. Лебедзевым.

Гісторыя

У СССР як агульная (тэхнічная), так і архітэктурная біёніка пачалі развівацца ў 1960 годзе ў НДІ тэорыі, гісторыі архітэктуры і будаўнічай тэхнікі. Першай публікацыяй у СССР на тэму архітэктурнай біёнікі можна лічыць артыкул архітэктараў Ю.С. Лебедзева і В.В. Зефельда "Канструктыўныя структуры ў архітэктуры і ў свеце раслін" (1962). Лебедзеў называў новы напрамак у архітэктуры спачатку "будаўнічай біёнікай", пазней — "архітэктурна-будаўнічай біёнікай", яшчэ пазней — "архітэктурнай біёнікай". У 1984 годзе пры гэтым інстытуце была арганізавана цэнтральная навукова-даследчая і эксперыментальна-праектная лабараторыя архітэктурнай біёнікі[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya