Аршанская павятовая канферэнцыя 1906Аршанская павятовая канферэнцыя 1906. Адбылася ў снежні 1906 г. у адной з вёсак Аршанскага павета. Склікана Магілёўскім акруговым камітэтам РСДРП сумесна з аршанскімі арганізацыямі РСДРП і эсэраў з мэтай згуртавання сялян на антыўрадавай і антыпамешчыцкай платформе напярэдадні выбараў у II Дзяржаўную думу. Прысутнічала прыблізна 8 дэлегатаў ад 4 валасцей. Дэлегаты адзначалі складанасць палітычнай сітуацыі на вёсцы: з аднаго боку, функцыяніруюць гурткі, створаныя сацыял-дэмакратамі і эсэрамі, з другога — чарнасоценныя арганізацыі, Саюза рускага народа. Паміж імі ішла барацьба за ўплыў на сялян. Перавыбарная кампанія абвастрыла размежаванне вёскі на правую меншасць, што падтрымлівала самадзяржаўе, і левую большасць, якая выступала супраць царызму. Канферэнцыя з рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый ацаніла значэнне Дзяржаўнай думы як органа, які дапаможа народу згуртавацца для далейшай барацьбы. Дэлегаты падтрымалі план сумесных дзеянняў левых сіл (сацыял-дэмакратаў і эсэраў)іна валасных, павятовых і губернскіх выбарчых сходах. Канферэнцыя сведчыла пра свядомыя адносіны перадавой часткі сялянства да палітычнага жыцця. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia