Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж
Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў аграгарадку Смальяны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяГістарычны пачатак адукацыі каледжа быў пакладзены ў студзені 1900 года па ініцыятыве і на сродкі мясцовага памешчыка Валяр’яна Аляксандравіча Цітова, які ўтварыў найнізкую сельскагаспадарчую школу першага разраду. Школа рыхтавала спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці для памешчыцкіх гаспадарак. Смальянская сельскагаспадарчая школа праіснавала да верасня 1917 года. У снежні 1918 года на базе сельскагаспадарчай школы быў утвораны і пачаў працаваць сельскагаспадарчы тэхнікум, які ў 1922 годзе быў ператвораны ў прафшколу. У 1930 годзе з Касцюковічаў у Смальяны пераведзены сельскагаспадарчы тэхнікум. У часы вайны ў навучальным корпусе была ўладкавана казарма для салдат, у падвальным памяшканні — турма. Пасля вайны праца ў тэхнікуме аднавілася. Навучальныя заняткі праводзіліся ў прыстасаваных памяшканнях, але ўжо ў 1945 годзе быў зроблены першы пасляваенны выпуск у колькасці 26 чалавек. Пабудаваліся і ўступілі ў строй навучальныя карпусы, вучэбна-вытворчыя аб’екты. У 1973 годзе Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум. З 1998 года саўгас-тэхнікум рэфармаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 2001 годзе тэхнікуму прысвоены статус каледжа. У 2019 годзе быў перайменаваны ў Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж[1]. ХарактарыстыкаКаледж мае два навучальныя корпусы, дом культуры, сталовую, тры інтэрнаты, вучэбна-вытворчыя майстэрні. Корпусы месцяць 40 спецыялізаваных кабінетаў і лабараторый, два камп’ютарныя класы, лабараторыю тэхнічных сродкаў навучання. Працуе бібліятэка, кніжны фонд налічвае каля 49 тысяч асобнікаў, маецца чытальная зала. На тэрыторыі каледжа створана шмат спартыўных збудаванняў. Каледж мае вучэбна-вытворчую гаспадарку, вучэбна-вытворчы севазварот, вучэбны палігон, вучэбна-вытворчыя майстэрні, калекцыйна-доследнае поле, сад, цяпліцу, вучэбна-геадэзійны палігон[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia