Арыжня (рака)
Ары́жня[1][2][3], Пастовіцкі канал[1][2], Арыжна, Аражня, Какланка — рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч. НазваНазва старабалцкага паходжання. Адпачатная форма мела быць блізкай да прускай азёрнай назвы Aryngine, потым дала форму тыпу «Аряжня»[4]. Балцкі гідранімічны корань *ar- ад індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- «рухацца»[5], у літоўскім гідроніме Arina, латышскім Aruona[6]. ГідраграфіяДаўжыня ракі 24 км[7]. Плошча вадазбору 176 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй вёскі Лука Асіповіцкага раёна. Па ніжнім цячэнні ракі праходзіць мяжа паміж Асіповіцкім і Глускім раёнах. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Чарніца (справа). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia