Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,4 м. Плошча вадазбору 179 км². Аб'ём вады 0,2 млн м³[3]. Катлавіна Арэхаўна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў, на паўднёвым усходзе невыразныя. У паўднёвай частцы абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шырынёй 20—50 метраў, на паўднёвым усходзе да 700 метраў і забалочаная. Дно возера плоскае, уздоўж берагоў складаецца з апясчаненага глею. Астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера Арэхаўна эўтрофнае, зарастае. На возеры востраў плошчай 0,5 га.
Арэ́хаўна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 40. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк - план. Новополоцк - план. / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)
Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)