Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі БеларусіАсабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі (ААПТ Беларусі) — тэрыторыі, акваторыі і аб'екты, цалкам або часткова пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі устанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання[1]. На Беларусі гэтыя тэрыторыі і аб’екты маюць міжнароднае, рэспубліканскае або мясцовае значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных. Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкамамі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш[1]. ГісторыяНа Беларусі станам на 1995 год існавала 79 такіх тэрыторый, у т.л. Бярэзінскі біясферны запаведнік, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (ПДРЭЗ), нацыянальныя паркі Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, 76 заказнікаў і 187 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Агульная плошча ААПТ склада 794,2 тыс. га (3,8% ад агульнай плошчы краіны)[1]. У наш час у Беларусі функцыянуе 2 запаведніка (Бярэзінскі біясферны запаведнік і ПДРЭЗ), 4 нацыянальныя паркі (Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі і Прыпяцкі), 433 заказнікі і 861 помнік прыроды. У 2008 г. агульная плошча ААПТ склала 1577,8 тыс.га (7,6% ад агульнай плошчы краіны)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia