Асака Дэвела
Асака Дэвела (Carex davalliana) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая двухдомная травяністая расліна са шматлікімі шурпатымі рабрыстымі прамастойнымі сцёбламі вышынёй 10-50 см[1], якія знізу абкружаны карычнева-цёмна-бурымі ліставымі похвамі. Утварае шчыльныя дзярнінкі. Ліставыя пласцінкі шчацінападобныя, карацейшыя за сцябло. Каласок адзінкавы, тычынкавы ці песцікавы (расліны двухдомныя), вельмі рэдка андрагіны (з 1-2 песцічнымі кветкамі ля аснавання). Тычынкавыя каласкі 1,2-2,5 см даўжынёй[1], вузка-цыліндрычныя; лускі даўгавата-яйкападобныя, залаціста-іржавыя. Песцікавыя каласкі з 7-15 мяшочкамі, 0,8-2 см даўжынёй[1], даўгавата-цыліндрычныя, друзлыя. Лускі яйкападобныя, вострыя, па краі шырока-перапончатыя або іржавыя, карацей мяшочкаў. Мяшэчкі яйкападобна-ланцэтападобныя, няроўна-дваякапукатыя, тонка-скурыстыя, (3[1])3,7—4,3(4,5) мм даўжынёй, спелыя гарызантальна ці ўніз адхіленыя, з тонкімі жылкамі, з патоўшчанымі краямі, на кароткай ножцы, з шурпатым, рэдка гладкім, цэльны, коса ўсечаным, доўгім, большай часткай выгнутым носікам, каштанава-бурыя. Лычыкаў 2. Плод пры аснаванні без восевага прыдатка. Цвіце ў красавіку-чэрвені, плоданасіць у маі-ліпені. Лік храмасом 2n = 46. Від апісаны з Англіі. ПашырэннеСярэднееўрапейскі лугавы рэліктавы від. Пашырэнне: Атлантычная, Цэнтральная і Паўднёвая (рэдка) Еўропа; Прыбалтыка; Еўрапейская частка Расіі: Ленінградская вобласць (наваколлі Гатчыны на поўнач ад Гатчынскага парку); Украіна: Карпаты, Валынская вобласць; Беларусь: Віцебская вобласць. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: сырыя і забалочаныя лугі з крыніцамі балоты. Аддае перавагу багатай карбанатамі глебе. Расце адзіночнымі купінамі і невялікімі групамі. Асаблівасці біялогііЦвіце ў канцы красавіка — пачатку мая, пладаносіць у чэрвені. Насенне (2-4) завязваецца на адным генератыўным парастку. Размнажэнне пераважна насеннае, радзей вегетатыўнае. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia