Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Асамблея НДА) — саюз грамадскіх аб’яднанняў у справе развіцця прававой дзяржавы, заснаваны ў лютым 1997 годзе. Гісторыя22 лютага 1997 года адбыўся Устаноўчы сход Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі з удзелам звыш 250 грамадскіх аб’яднанняў. У пачатку лістапада 1998 г. прайшоў другі з'езд Асамблеі НДА з удзелам звыш 500 грамадскіх аб’яднанняў, якія складалі звыш 25% з амаль 2000 грамадскіх аб’яднанняў Беларусі[1]. Першапачаткова Асамблея НДА дапамагала ў рэгістрацыі няўраўдавых арганізацый. Прычым работнікі Міністэрства юстыцыі самі арыентавалі арганізацыі, якія хочуць прайсці рэгістрацыю, звяртацца па дапамогу ў Асамблею НДА. У 2001 годзе Асамблея правяла кампанію «Выбірай!», у якой бралі ўдзел каля 200 НДА. Кампанія праводзілася асобна ад палітычнай агітацыйнай прэзідэнцкай кампаніі для павышэння электаральнай актыўнасці. Яе асноўнымі задачамі было «данесці аб'ектыўную інфармацыю пра перадвыбарчае становішча і агульную сітуацыю ў краіне да асноўных груп насельніцтва, стварыць аптымістычны пасыл і веру ў магчымасць пераменаў да лепшага, у пераадоленне страху перад рэпрэсіямі і боязі застацца ў меншасці, паведаміць як мага большай колькасці людзей, што неабходна прагаласаваць менавіта ў дзень выбараў — 9 верасня, што значна паменшыць магчымасць фальсіфікацый». Асамблея правяла грамадзянскія кампаніі «Зробім лепш» (2002—2003), «Наша салідарнасць» (2003—2005), «За свабоду» (2005—2007). Да 2012 года прайшло 7 кангрэсаў Асамблеі. Па стане на 2016 год налічвала больш за 300 аб’яднанняў-членаў. У склад Асамблеі ўваходзяць як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Асамблея працуе таксама з НДА, якія не ўваходзяць у яе склад, але прыярытэтная ўвага аддаецца сваім сябрам — як зарэгістраваным арганізацыям, так і незарэгістраваным ініцыятывам[2]. Асамблея НДА спрабавала тройчы атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі, аднак, па розных прычынах, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адмаўляла ў рэгістрацыі.[3] З 2009 г. уручае прэмію «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці». У ліпені 2011 года Асамблея НДА была зарэгістраваная ў Літве[4]. Адсутнасць выразных прыярытэтаў у дзейнасці і супольных мэтах у арганізацый-членаў вызначылі крызіс самаідэнтыфікацыі гэтай структуры. Пачынаючы з сярэдзіны 2000-х гадоў значнасць Асамблеі для арганізацый-членаў знізілася, хоць бюракратычная структура захавалася. Асамблея страціла свой кансалідацыйны патэнцыял. Мэты і задачыАсамблея НДА вызначае для сябе наступныя кірункі дзейнасці:
Структура
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia