Асвейскае
Асве́йскае во́зера[3][4][5], Асвея — возера на поўначы Беларусі, другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса. НазваНазва Асвея балцка-літоўскага паходжання. Звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла», далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь»[6]. Прамы гідранімічны адпаведнік — назва літоўскага возера Asvejà на Аўкштайцкім Паазер’і, далей латышская Asva, літоўскія Ašva, Ašvija, Ašvinė, пруск. Asswene (усё рэкі)[7]. ГідраграфіяПлошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км. ![]() Катлавіна падпруднага тыпу, авальнай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Мелкаводнае, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. У заходняй частцы возера знаходзіцца востраў Манастыршчына плошчай каля 5 км² — самы вялікі востраў на Беларусі. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Вадазбор — градава-хвалістыя ўзвышшы ледавіковага паходжання з чаргаваннем раўнінных паніжэнняў. Упадае рака Выдрынка і больш за 40 ручаёў. Сцёк адбываецца праз канал Дзегцяроўка. Для возера характэрна ўстойлівая летняя і зімовая межань і павышаны ўзровень вады ўвосень. Каля 80 % плошы дна возера ўкрыта гліністымі іламі, крэменязёмістымі і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Уздоўж паўночна-ўсодніх берагоў дно выслана заіленым пяском. Сапрапель высцілае 65 % плошчы азёрнай чашы, сярэдняя магутнасць адкладаў 3 м, найбольшая 7,5 м[5]. ЭкалогіяВада мяккая, слабамінералізаваная, гідракарбанатная. Кіслародная насычанасць добрая ўвесь год. Празрыстасць вады дасягае 2,3 м. Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады. Для пад’ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, у 1951 годзе на канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой меркаванай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера. Возера Асвейскае — буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з’яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню. Водзяцца лешч, шчупак, язь, карась, мянтуз, сазан; ёсць вугор. У трысняговых зарасніках сустракаюцца андатра і бабёр. ![]() Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. З’яўляецца ядром Асвейскага ландшафтнага заказніка. На беразе Асвейскага возера знаходзіцца паляўніча-рыбалоўная база Верхнядзвінскай ЛПГ. На беразе возера размясціўся гарадскі пасёлак Асвея, пасёлак Чапаеўскі і вёскі Вялікае Сяло, Асвеіца, Канчаны і іншыя. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia