Асецішчы (гарадзішча)
Асецішчы — археалагічны помнік у цэнтры вёскі Асецішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Гарадзішчы выявілі ў 1880-я гады Ф. Вярэнька і В. Шукевіч. У 1931 годзе абследаваны А. М. Ляўданскім, у 1971 годзе — А. Р. Мітрафанавым. Гарадзішча—1Знаходзіцца ў лесе, пры ўпадзенні ракі Сергуч у Асеціцкае возера, ва ўрочышчы Крайская зямля за 0,3 км на захад ад вёскі Асецішча (Бярэзінскі сельсавет). Умацавана валам і ровам. Пляцоўка памерам 57×46 м. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.). Гарадзішча—2Заходзіцца за 3,5-4 км на захад ад вёскі, на высокім узгорку «Замак» каля былога хутара Кадлубішча. Пляцоўка памерам 71×57 м. Культурны пласт захаваўся па краях пляцоўкі. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia