Астраханскі запаведнік
Астраханскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны прыродны біясферны запаведнік — запаведнік у дэльце ракі Волгі ў Астраханскай вобласці Расіі. Уключаны ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў . Адносіцца да водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. ГісторыяЗапаведнік быў заснаваны 11 красавіка 1919 года рашэннем грамадскай Навуковай камісіі пры Астраханскім універсітэце з мэтай аховы унікальнага прыроднага комплексу дэльты Волгі, месцаў масавых гняздоўяў птушак, лінькі вадаплаўных птушак, нерасцілішчаў і зімавальных ям прамысловых рыб. Першым дырэктарам запаведніка стаў вучоны-арнітолаг Уладзімір Аляксеевіч Хлебнікаў . Як прыродны аб’ект дзяржаўнага значэння зацверджаны пастановай Савета народных камісараў РСФСР ад 24 лістапада 1927 года. ГеаграфіяЗапаведнік размешчаны ў нізоўях дэльты Волгі, на тэрыторыі Камызяцкага, Валадарскага і Ікранінскага раёнаў Астраханскай вобласці. Тэрытарыяльна разбіты на тры ўчасткі або кластара:
Першапачаткова плошча запаведніка складала 23000 га. Потым, у сувязі з падзеннем узроўню Каспія, ростам надводнай дэльты ў бок мора, плошча запаведніка павялічылася амаль у 3 разы і дасягнула 67917 га, у тым ліку 11298 га — марская акваторыя запаведніка. ФлораРасліннасць інтразанальная, тыповага дэльтавага характару; трапляюцца зараснікі каспійскага лотасу, чыліму, рдзесту, рагозу, трыснягу і інш.; сустракаюцца рэліктаввыя і эндэмічныя расліны. ФаунаУ фауне мноства птушак, часцей водна-балотных: лебедзь-шыпун, шэрая гусь, лысуха, чырвананосы нырэц, вялікі і малы бугаі, мышалоў, чаплі і інш. У дэльце акліматызаваныя рачны бабёр, андатра і янотападобны сабака; рэдкі эндэмічны від — хахуля. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia