Астра стэпавая
Астра стэпавая, Астра дзікая[1] (Aster amellus) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых. Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см са слаба галінастым у суквецці сцяблом і кароткім тоўстым карэнішчам. Сцябло звычайна каротка валасістае або голае, па ўсёй даўжыні аблісцелае. Лісце зваротнаяйкападобнае, лапатчатае, шурпатае, прытупленае (сярэднія і верхнія з вастрыём на верхавінцы), па краі цэльнае або часам расстаўлена-шыроказубчастае з 3 выразнымі жылкамі. Кошыкі даволі буйныя, дыяметрам 3-5 см, сабраны ў простую шчыткападобную мяцёлку. Абгортка шырокая, паўшарападобная, чарапіцавая; яе лісцікі шурпатыя, зялёныя, па краях з раснічкамі. Язычковыя кветкі ўдвая перавышаюць абгортку, лінейна-ланцэтныя, фіялетавыя або блакітныя. Кветкі дыска трубчастыя, жоўтыя. Плод — густаваласістая сціснутая сямянка з белым чубком. ПашырэннеРэліктавы еўрапейскі лесастэпавы від, у Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных астраўных месцах росту і лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: маладыя сасновыя і дубова-сасновыя мшыстыя лясы, лясныя паляны і ўзлескі, сухадольныя лугавіны і хмызнякі. Асаблівасці біялогііРасце адзінкавымі экземплярамі або невялікімі групамі. Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. ВыкарыстаннеДэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia