Астровенскае
Астровенскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнагосніца каля вёсак Дашкава і Соржыца. Плошча паверхні возера 1,33 км², даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,2 м, сярэдняя складае 2,3 м. Плошча вадазбору 174 км² Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі нізкія і пясчаныя. У залівах берагі забалочаныя. Пойма шырынёй ад 5 да 20 метраў. На возеры востраў плошчай каля 13 га, які падзяляе возера на два плёсы. Паўднёвы плёс больш глыбокі. Літаральная зона да глыбіні 1,5 м пясчаная. Дно возера ў паўночнай частцы і паўднёвых залівах выслана сапрапелем, на астатняй частцы — глеем. У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, лінь, язь і іншыя віды рыб. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia