Астроўна (возера, Лепельскі раён)
Астро́ўна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянкі. Плошча паверхні возера 1,92 км², даўжыня 3,41 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9,2 м, сярэдняя складае 4,2 м. Катлавіна Астроўна складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны да 4 метраў. Берагавая лінія звілістая. Дно возера з водмелямі і ўпадзінамі. Літаральная зона з глыбінямі да 2 метраў займае каля 19% плошчы дна, выслана пяском. Глыбей залягаюць гліністый іл і краменязёмісты сапрапель. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 15 га. Возера Астроўна праточнае, эўтрофнае. Упадаюць ручаі, ручай з возера Чаросна, выцякае рака Дзіва. Зарастае каля 30% плошчы дна возера. Паблізу паўднёвага берага возера праходзіць аўтамабільная дарога М3. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia