Атлант (стадыён, Наваполацк)

«Атлант»
Стадыён «Атлант»
Месцазнаходжанне Беларусь, Наваполацк, вуліца Маладзёжная, 49а
Адкрыты 1970
Хатняя каманда «Нафтан»
Умяшчальнасць 4 520[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Map

«Атлант» — футбольны стадыён у Наваполацку, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Нафтан», які выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 520 месцаў.

Гісторыя

Стадыён «Атлант» быў афіцыйна адкрыты ў 1970 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2003 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, а ў 2009 каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае футбольнае поле са штучным пакрыццём. У цяперашні час спартыўная арэна мае адну адкрытую трыбуну. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya